Шосты дзень – дзень адпраўлення ў Кракаў. Гэта апошні дзень прабывання прысутных пілігрымаў у дыяцэзіі. Час праведзены ў дыяцэзіі, у парафіях, у сем’ях – мы забіраем з сабой у нашых сэрцах. Мы дзякуем Богу за створаную супольнасць, індывідуальныя сустрэчы, час адпачынку і супольныя малітвы.

У кожнай парафіі ў 7:30 адбудзецца малітва падзякі – Ютрань, супольны сняданак і паездка ў Жэшув.

Posłanie2Мы ідзём у Папскі парк ў Жэшуве. У 1991 годзе ў гэтым месцы Папа Рымскі Ян Павел II адслужыў Імшу. Парк знаходзіцца каля Катэдры ў Жэшуве. На гэтым месцы ў 10:00 біскуп Жэшува Ян Вонтроба разам з біскупамі, святарамі і моладзю жэшувскай дыяцэзіі правядзе Св. Імшу.
Пасля гэтай супольнай малітвы мы будзем усе адпраўлены ў Кракаў для цэнтральнага святкавання Сусветнага Дня Моладзі 2016. Пасля св. Імшы мэр горада Жэшува запрашае ўсіх на трапезу.

Прыблізная гадзіна ад’езду у Кракаў – 13:00. Дакладны план адпраўлення і паслядоўнасць ад’езду асобных груп будуць абвешчаныя ў бюлетэні.

Posłanie1Групы, якія прыехалі на Дні у Дыяцэзіі сваім ходам і не маюць свайго аўтобуса, каб паехаць у Кракаў на СДМ, можаце забраніраваць сабе транспарт у арганізатараў. Таксама пасля Сустрэчы ў Кракаве можна забраніраваць транспарт праз арганізатараў, каб даехаць да аэрапорта. Гэты транспарт ўжо будзе за кошт пілігрымаў. Можна таксама будзе выкарыстоўваць чыгуначны транспарт. Падрабязнасці гэтага віду транспарту будуць дадзена пазней.