19-20 ліпень 2016 (аўторак-серада)

Уводзіны:

Калі Вы вырашылі цікава правесці свой час і падрыхтавацца да сустрэчы з Папам Францішкам ў нашай дыяцэзіі – гэта добры выбар!
Мы вельмі рады, што сустрэнемся!

Знойдзеце тут патрэбную інфармацыю.

  1. Просім кожную групу, якая прыедзе да нас (у дыяцэзію), каб апякун групы быў з намі ў кантакце.
  2. На нашым сайце Вы можаце знайсці нумары тэлефонаў або адрас электроннай пошты кантактных ліц, у выпадку сумненняў можаце звярнуцца да нас.
  3. Плата за дыяцэзіяльны пакет паслуг (30 EUR / чал.) прымаецца ў любы з двух спосабаў:
  • гэта будзе адбывацца пры наяўнасці ўсіх членаў группы, непасрэдна, пры рэгістрацыі на месцы;
  • выплата па банкаўскім рахунку, які можна знайсці ў раздзеле «кантактныя дадзеныя». (кошты трансферу нясе плацельшчык).

Вызваленне ад платы за пакет Дыяцэзіяльнага Сусветнага Дня Моладзі вызначае Дыяцэзіяльны Цэнтр у Жешуве, які будзе праінфармаваны спасылкай «кантакт з намі».

 

  1. Не бойцеся, што заблукалі. Тут на месцы будуць чакаць валанцеры, якія дапамогуць у рэгістрацыі і размяшчэнні Вашай групы.

Калі Вы прыедзеце да нас на аўтобусе:

  1. асноўная базавая рэгістрацыя будзе адбывацца ў Жешуве, але таксама частка груп будзе накіравана ў іншы раён нашай дыяцэзіі. Загадзя Вы атрымаеце пацвярджэнне, адрасы, карты, прыкладныя дэталі дла Вашага прыезду.У горадзе Жешув мы будзем чакаць Вас у спартыўнай зале на вул. Podpromie 10.
    Clike here to view the map.

 

  1. На месцы Вас знойдзе наш валанцёр. Тут Вы атрымаеце дыяцэзіяльны пакет пілігрыма, тут таксама будзеце накіраваныя да сем’ям, якія чакаюць на Вас.

Калі Вы прыляціце на самалёце:

  1. Загадзя дайце нам ведаць, на якой аэрапорт Вы прыбудзіце (Жешув, Кракаў, Варшава ці Катавіцы)
  2. Там будзе Вас сустракаць наш валанцёр з таблічкай, на якой будзе размешчаны:
  • Імя лідэра групы
  • Нумар групы
  • Сцяг вашай краіны
  1. Па прыездзе Вашай групе будзе пададзены бясплатны аўтобус, які будзе ў вашым распараджэнні падчас знаходжання ў нашай дыяцэзіі!!!
  2. Мы будзем чакаць Вас у г. Жешуве ў спартыўнай зале на вул. Podpromie 10.

Click here to view the map.

  1. У спартыўнай зале Вас будзе цакаць валанцёр. Тут Вы атрымаеце пакет пілігрыма, тут таксама будзеце накіраваныя да сем’ям, якія чакаюць на Вас.